| Святы Айцец і Патрыярх Канстанцінопальскі пра шлях да адзінства паміж католікамі і праваслаўнымі |
| Святы Айцец |
| 01.12.2012 13:48 |
|
Патрыярх заклікаў, каб у дыялогу паміж прадстаўнікамі абедзвюх канфесій большая ўвага была нададзена таму, што аб’ядноўвае, чым таму, што дзеліць. У сувязі з гэтым праваслаўны іерарх прапанаваў ажыццяўляць больш частыя кантакты і абмен думкамі паміж кіраўнікамі Цэркваў з мэтай пераадолець існуючы недавер. «Мы павінны перамагчы перашкоды мінулага перыяду, каб дасягнуць поўнага адзінства паміж нашымі канфесіямі», — сказаў Патрыярх, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё. У сваю чаргу ў пасланні, якое было агучана на літургіі, папа Бэнэдыкт XVI адзначае, што на фундаменце супольнай веры ў Хрыста магчымы «шлях да вяртання поўнага адзінства». «Наш намер рухацца ў гэтым кірунку застаецца нязменным», — дадае Святы Айцец. (AG) |


Папа Бэнэдыкт XVI і Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей падкрэслілі важнасць дасягнення адзінства паміж католікамі і праваслаўнымі. Пантыфік павіншаваў Патрыярха са святам св. Андрэя, на якое ў Стамбул прыбыла дэлегацыя з Апостальскай Сталіцы. Патрыярх Барталамей падчас літургіі ў храме св. Андрэя назваў Другі Ватыканскі Сабор «паваротным момантам у адносінах паміж католікамі і праваслаўнымі».
для друку
Ватыканскае радыё