Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Малітоўныя інтэнцыі Папы на снежань
Святы Айцец
01.12.2012 20:46

Як і кожны месяц, Святы Айцец давярае малітвам вернікаў дзве інтэнцыі: агульную і місійную. На снежань першая з іх — «каб ва ўсім свеце мігрантаў прымалі, асабліва ў хрысціянскіх супольнасцях, з велікадушнасцю і сапраўднай любоўю». Другая інтэнцыя — «каб Хрыстус аб’явіўся ўсяму чалавецтву як святло, якое паходзіць з Бэтлеема і адбіваецца на абліччы Яго Касцёла».

13 студзеня будзе адзначацца Сусветны дзень мігранта і бежанца. Пра лёс бежанцаў Пантыфік казаў і ў сваіх словах пасля нядзельнай малітвы «Анёл Панскі». «З’ява міграцыі ахоплівае мільёны людзей, але гэта не толькі лічбы! Гэта мужчыны і жанчыны, моладзь, пажылыя людзі, якія шукаюць месца, дзе маглі б жыць у міры», — сказаў Папа.

Што датычыць другой малітоўнай інтэнцыі, то Бэнэдыкт XVI узгадаў заклік свайго папярэдніка Яна Паўла ІІ: «Не бойцеся Хрыста». «Няхай ніхто не баіцца Хрыста і Яго паслання! А калі на працягу гісторыі здаралася, што хрысціяне, будучы людзьмі абмежаванымі і грэшнымі, здраджвалі Яму, гэта яшчэ лепш пацвярджае тое, што Хрыстус — святло, а Касцёл адбівае яго ззянне толькі тады, калі з’яднаны з Хрыстом», — сказаў Святы Айцец, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.