Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец даслаў тэлеграму з нагоды адыходу ў вечнасць Патрыярха Антыёхіі
Святы Айцец
07.12.2012 18:46

Шчырыя спачуванні і выразы глыбокага смутку ў сувязі са смерцю Патрыярха Антыёхіі Ігнацыя IV выказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Пантыфік даслаў тэлеграму на імя Мітрапаліта Геліопаліса Спірыдона, у якой падкрэсліў заслугі спачылага для паяднання і міру паміж людзьмі і збліжэння паміж католікамі і праваслаўнымі.

«За сваё доўгае жыццё ў служэнні Евангеллю памерлы Патрыярх даў яскравае сведчанне веры і любові, працуючы з прысвячэннем над духоўным ростам даручанай яму паствы і святой справай паяднання і міру паміж народамі», — напісаў Папа, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё. Таксама ў тэлеграме Святы Айцец выказаў падзяку Богу за «ўклад, які Патрыярх Ігнацый унёс у працэс збліжэння паміж нашымі Цэрквамі». Бэнэдыкт XVI пажадаў, каб памяць пра памерлага «мабілізавала нас ісці па шляху дыялога і пошуку поўнай камуніі ў Хрысце».

Пантыфік запэўніў Мітрапаліта Спірыдона ў малітве за вернікаў Антыяхійскай Царквы, якія смуткуюць па прычыне смерці свайго духоўнага лідара, і за мір у рэгіёне.

Патрыярх Антыёхіі, Сірыі, Аравіі, Кілікіі, Іберыі і ўсяе Месапатаміі Ігнацый IV (Хазім) памёр 5 снежня ад сардэчнага прыступу ў адным са шпіталёў Бейрута (Ліван) ва ўзросце 92 гадоў. Гэтую пасаду іерарх займаў з ліпеня 1979 г.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме