Малітоўныя інтэнцыі Святога Айца на студзень |
Святы Айцец |
27.12.2012 14:36 |
Як i кожны месяц, на студзень 2013 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI давярае малітвам вернікаў дзве інтэнцыі: агульную і місійную. Першая з іх датычыць клопату Пантыфіка аб паглыбленні веры і асабістага знаёмства вызнаўцаў Хрыста са сваім Богам. Гэтай тэме прысвечана вялікая частка прамоваў і гамілій Папы, а таксама яго ініцыятыва па абвяшчэнні Года веры, пашырэнні новай евангелізацыі і выданне кніг аб асобе Езуса Хрыста, якія дапамагаюць лепш пазнаць Яго і бачыць у Ім добрага сябра. У сваёй малітоўнай інтэнцыі Пантыфік, як інфармуе Ватыканскае радыё, заклікаў вернікаў маліцца, «каб у гэты Год веры хрысціяне маглі паглыбіць сваё знаёмства з таямніцай Хрыста і з радасцю сведчыць аб дары веры ў Яго». (AG) |