Папа на завяршэнне 2012 года: нягледзячы на ўсё, у свеце існуе дабро, і яно пераможа |
Святы Айцец |
01.01.2013 12:59 |
Нешпарамі з удзелам Святога Айца завяршыўся ў Апостальскай Сталіцы 2012 год. У гаміліі Папа звярнуў увагу на значэнне гімна «Te Deum», які прагучаў падчас гэтай урачыстасці. У «Te Deum», па словах Пантыфіка, схавана глыбокая мудрасць, дзякуючы якой «мы можам сказаць, што, нягледзячы на ўсё, у свеце існуе дабро, і яно пераможа дзякуючы Богу». Папа дадаў, што сёння ўчынкі любові і служэння, штодзённая праца часта застаюцца ў ценю і пра іх не гаворыцца ў мас-медыя. Мы «павінны ўмець затрымацца ў маўчанні, разважанні», каб наш дух знайшоў «аздараўленне ад ран штодзённага жыцця». «У засяроджанасці сумлення, калі да нас прамаўляе Бог, мы навучымся глядзець у праўдзе на нашы дзеянні, нават на зло, прысутнае ў нас і вакол нас, каб распачаць шлях навяртання, што ўчыніць нас мудрэйшымі і лепшымі», — сказаў Святы Айцец, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. (AG) |