Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы год на Святой Зямлі пачаўся малітвай аб міры
02.01.2013 11:25

Малітвай аб міры на Святой Зямлі і ўсім Блізкім Усходзе пачаўся новы год у Ерузалеме. У катэдры лацінскага Патрыярхату сустрэліся каталіцкія ардынарыі, духавенства і вернікі Святой Зямлі. Літургію ўзначаліў Патрыярх Фуад Туаль.

Іерарх падкрэсліў значэнне «ўнутранага і знешняга міру», так важнага для гэтага рэгіёну. Таксама Патрыярх нагадаў пра важнасць «пастаяннага супрацоўніцтва ў новым годзе дзеля ахвярнага служэння Маці-Касцёлу, у радасцях і працы, у моманты поспехаў і паражэнняў».

Дзякуючы Папу за яго сёлетняе пасланне на Сусветны дзень міру, Патрыярх Туаль звярнуў увагу на ўзрастанне фундаменталізму на Блізкім Усходзе, якое пагражае дыялогу паміж рэлігіямі. Лацінскі Патрыярх Ерузалема падкрэсліў, што хрысціяне Святой Зямлі павінны адчуваць асаблівае пакліканне «быць будаўнікамі міру і прыладамі еднасці».

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, іерарх выказаў надзею, што прыняцце Палесціны ў якасці дзяржавы-назіральніка ў ААН паспрыяе ўсталяванню міру на зямлі Збаўцы.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме