«L’Osservatore Romano»: пытанні Бога, чалавека і міру — у цэнтры прамоваў Папы |
Святы Айцец |
08.01.2013 12:13 |
Пытанні Бога і чалавека, які шукае сэнс жыцця і мір у свеце, дзе пануюць канфлікты, — «чырвоная нітка» прамоваў Святога Айца на працягу апошніх тыдняў. Аб гэтым піша ў газеце Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» яе рэдактар Джаванні Марыя Віян. Па словах журналіста, канец года з’яўляецца для Папы нагодай, каб звярнуцца да вернікаў і ўсяго свету. Бэнэдыкт XVI, падкрэслівае Віян, імкнецца казаць сучаснаму чалавеку пра пытанне Бога. Гэтая тэма гучала ў прамовах Пантыфіка да Рымскай Курыі, у гаміліі на Божае Нараджэнне, у пасланні «Urbi et Orbi», у звароце да ўдзельнікаў Еўрапейскай сустрэчы моладзі, у гаміліі падчас удзялення біскупскай сакры 6 студзеня. (AG) |