Як выбіраюць Папу? |
Святы Айцец |
12.02.2013 14:04 |
Да гэтага 13 красавіка 1059 г. папа Мікалай II скасаваў ранейшую сістэму выбару Папы, а на Першым Латэранскім Саборы (1123 г.) манархам было адмоўлена ў праве ўплываць на выбар кіраўніка Касцёла. Такім чынам, у цяперашні час Папа абіраецца Калегіяй кардыналаў на канклаве (ад лац. cum clave — замкнёныя на ключ) — сходзе кардыналаў, які склікаецца праз 18 дзён пасля смерці папярэдняга Папы для абрання новага.
Так Папа Бэнэдыкт XVI змяніў правілы выбару Пантыфіка. Згодна з яго рашэннем, для абрання на Святы Пасад кандыдат павінен атрымаць прынамсі дзве трэція галасоў удзельнікаў канклава. Такім чынам, Бэнэдыкт XVI адмяніў прынцып, уведзены яго папярэднікам Янам Паўлам II і сфармуляваны ў Апостальскай Канстытуцыі 1996 г. «Universi Dominici gregis», які дазваляў выбіраць Папу любой большасцю галасоў. Права выбіраць новага Папу маюць кардыналы ва ўзросце да 80 гадоў. Разам з тым іх колькасць не павінна перавышаць 120 асоб. На 24 лістапада 2012 г. Калегія кардыналаў налічвала 211 чалавек, з якіх 120 будуць мець права голасу на канклаве. Сам канклаў мае тры фазы. Першая ўключае ў сябе падрыхтоўку і раздачу картак для галасавання, выбар падліковай камісіі з трох чалавек, трох інфірмарыяў (збіраюць галасы ў кардыналаў, якія знаходзяцца ў лазарэце) і трох рэвізораў. Другая фаза — гэта складанне бюлетэняў у ўрну, іх перамешванне і падлік галасоў. Трэцяя фаза — падлік галасоў, кантроль і спаленне бюлетэняў. Перш чым кардыналы пакінуць капэлу, усе запісы павінны быць спалены. У выпадку, калі ніхто не абраны — Калі ж галасаванне не прынясе вынікаў, і ні адзін кандыдат не набярэ дзве трэці галасоў, то кардыналы павінны вырашыць лёс далейшага галасавання: ці абраць Папу з абсалютнай большасцю галасоў, ці галасаваць за двух кандыдатаў, якія набралі большасць галасоў на папярэднім туры. Калі ж Папа абраны, яго пытаюць, ці прымае ён такі кананічны выбар? Таксама Папа аб’яўляе новае імя. Канклаў завяршаецца пасля згоды на абранне новым Папам. Пасля кардыналы падыходзяць да Папы, выражаючы яму павагу і паслухмянасць. А затым дзякуюць Богу, спяваючы гімн «Te Deum». Пасля абрання кардынал-протадыякан выходзіць на цэнтральную лоджыю базылікі св. Пятра і аб’яўляе формулу «Habemus Papam» («У нас ёсць Папа»). Пасля чаго новаабраны Папа ўдзяляе ўсім благаслаўленне «Urbi et Orbi». Праз некалькі дзён пасля абрання праводзіцца папская інтранізацыя. У матэрыяле выкарыстана інфармацыя (SZh) |