Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пакідае Твітэр. Ці будзе закрыты профіль Папы? |
Святы Айцец |
22.02.2013 11:41 |
Афіцыйнага адказу на пытанне, што будзе з профілем Бэнэдыкта XVI у
Твітэры пасля 28 лютага, пакуль няма. Верагодна, што акаўнт @Pontifex у
перыяд sede vacante застанецца без змен, а пасля абрання новага Папы
будзе прынята канчатковае рашэнне аб яго будучыні. 19 лютага, крыху больш чым праз два месяцы пасля адкрыцця, на акаўнце Бэнэдыкта XVI у Твітэры было зарэгістравана каля 3 мільёнаў карыстальнікаў, і, несумненна, да 28 лютага іх лік моцна ўзрасце. Так, ангельскую версію мікраблогу Папы чытаюць 1,6 мільёнаў чалавек, іспанскую 700 тысяч, а італьянскую 330 тысяч. Самай новай версіяй, лацінскай, карыстаюцца больш за 21 тысячу інтэрнаўтаў. (VGr) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.