Трэцяя агульная кангрэгацыя прайшла ў Апостальскай Сталіцы |
Святы Айцец |
05.03.2013 16:18 |
5 сакавіка ў Апостальскай Сталіцы адбылася трэцяя агульная кангрэгацыя. Як паведаміў па яе выніках кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, дата пачатку канклаву пакуль застаецца невядомай. Святар адзначыў, што іерархі імкнуцца вырашыць, колькі часу спатрэбіцца на належную падрыхтоўку да канклаву. Таксама кардыналы скіравалі ліст да Рымскага Пантыфіка на пенсіі Бэнэдыкта XVI з падзякай за служэнне Наступніка Пятра. На ўчарашняй кангрэгацыі ў другой палове дня выступіў прапаведнік Папскага дому айцец Раньера Канталамеса і 9 кардыналаў. Акрамя гэтага, было вырашана, што цяпер кангрэгацыі будуць праходзіць толькі раз у дзень раніцай, а не два разы, як было ў першы дзень. (AG) |