З гісторыі агульных аўдыенцый Папы: чаму Святы Айцец абраў імя «Бэнэдыкт» |
Святы Айцец |
06.03.2013 15:25 |
За 8 гадоў свайго Пантыфікату Бэнэдыкт XVI правёў 348 агульных аўдыенцый, на якіх прысутнічала больш за 5 мільёнаў чалавек. Падчас іх Папа звяртаўся да вернікаў з катэхезамі на розныя тэмы. Яго першая агульная аўдыенцыя адбылася 27 красавіка 2005 г., і тады ён патлумачыў, чаму абраў у якасці папскага імені менавіта імя «Бэнэдыкт». Пантыфік адзначыў, што гэты выбар звязаны з дзвюма вялікімі постацямі ў гісторыі Касцёла: Бэнэдыктам ХV — Папам міру, які кіраваў Касцёлам перад і пасля Першай сусветнай вайны, а таксама з асобай св. Бэнэдыкта Нурсійскага — апекуна Еўропы. «На пачатку майго служэння ў якасці Наступніка святога Пятра прашу св. Бэнэдыкта дапамагчы захаваць моцным цэнтральнае месца Хрыста ў нашым жыцці. Ён няхай будзе заўсёды на першым месцы ў нашых думках і ў кожнай нашай дзейнасці», — сказаў тады Папа, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё. (AG) |