Папу Францішка называлі «кардыналам бедных» |
Святы Айцец |
14.03.2013 10:58 |
Кардынал Хорхе Марыа Берголіа — не толькі першы аргенцінец і прадстаўнік Лацінскай Амерыкі на Святым Пасадзе: ён вядомы яшчэ і як «кардынал бедных». Яго суайчыннікі падкрэсліваюць сціпласць новага Пантыфіка і яго блізкасць да людзей. Пра гэта сведчыць тое, што ў сваім родным Буэнас-Айрэсе ён часта карыстаўся грамадскім транспартам, а не лімузінам. Папа Францішак паходзіць з сям’і італьянскага эмігранта, у якой было пяцёра дзяцей. Таксама пра новага Папу вядома, што ён, ужо будучы іерархам, жыў у маленькай сціплай кватэры і сам гатаваў сабе ежу. (AG) |