Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак вярнуўся ў дом, дзе жыў перад канклавам, каб асабіста заплаціць за жыллё
Святы Айцец
15.03.2013 10:14

Папу Францішка ведаюць як чалавека вельмі непасрэднага і духоўнага, чалавека глыбокай малітвы, які сапраўды жыве езуіцкай духоўнасцю. З тых часоў, калі ён быў рэктарам семінарыі ў Аргенціне, яго помняць «вельмі адкрытым, які як фарматар многага патрабуе ад навучэнцаў, але ніколі не пакідае іх адных».

Ксёндз Х’юга Орціс SJ, кіраўнік іспанскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, вельмі добра знаёмы з сённяшнім Папам. Святар падкрэслівае, што заўсёды быў пад уражаннем простай, але вельмі глыбокай пабожнасці Хорхе Марыа Берголіа, калі той быў яшчэ настаяцелем езуітаў.

«Ён уставаў а 4 раніцы, каб ісці на малітву, — распавядае святар. — Меў глыбокае духоўнае жыццё. Духоўнасць святога Ігнацыя інтэгравала яго сэрца і думкі. Гэта было відаць ужо 13 сакавіка, калі на самым пачатку ён заахвоціў вернікаў да малітвы. Гэта робіць яго падобным да Яна Паўла ІІ, які таксама вельмі шмат маліўся. Думаю, што ў Пятровым служэнні папы Францішка мы ўбачым яго жывыя адносіны з Богам сярод людзей».

14 сакавіка новаабраны Папа наведаў дом Паўла VI, дзе на нейкі час спыніўся перад канклавам. Там ён забраў свае рэчы і заплаціў за побыт, а таксама сустрэўся з працаўнікамі і жыхарамі гэтага дома. «Ён проста прыехаў, вяртаючыся з базылікі Санта Марыя Маджорэ, каб забраць свой багаж, які пакінуў у нумары 203, а затым пайшоў да нашай кухні, каб прывітаць персанал, — расказвае кс. Аркадыюш Након, які некалькі гадоў прабывае ў гэтым доме. — Можна ўявіць, колькі радасці ў нас было».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.