Папа Францішак — аматар кніг і кіно |
Святы Айцец |
15.03.2013 10:49 |
З маладосці ён захаваў любоў да футболу, а музыка Бетховена натхняе яго па-ранейшаму. Інтэлектуал, філосаф і тэолаг, папа Францішак — аматар кніг і кіно, захапляецца Борхесам і Дастаеўскім. Як адзначае Ватыканскае радыё, новы Папа сам стаў героем кнігі-інтэрв’ю «Езуіт», якая ў 2010 г. увайшла ў спіс бэстсэлераў. Менавіта ў ёй тагачасны арцыбіскуп Буэнас-Айрэса падзяліўся сваімі думкамі наконт сучасных выклікаў для Касцёла. На яго думку, Касцёл сёння рызыкуе адчуць сябе самадастатковым, як у выпадку людзей з паранояй ці аўтызмам, здольных гаварыць толькі пра саміх сабе. Сваім служэннем ён заўсёды імкнуўся пазбягаць гэтага. (SZh) |