Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак — аматар кніг і кіно
Святы Айцец
15.03.2013 10:49

Італьянская газета «Аvvenire» піша пра асабістыя ўпадабанні новаабранага Пантыфіка. У 22-гадовым узросце, пакінуўшы працу хіміка, Хорхе Берголіa адчуў пакліканне і ўступіў у навіцыят Ордэна езуітаў.

З маладосці ён захаваў любоў да футболу, а музыка Бетховена натхняе яго па-ранейшаму. Інтэлектуал, філосаф і тэолаг, папа Францішак — аматар кніг і кіно, захапляецца Борхесам і Дастаеўскім.

Як адзначае Ватыканскае радыё, новы Папа сам стаў героем кнігі-інтэрв’ю «Езуіт», якая ў 2010 г. увайшла ў спіс бэстсэлераў. Менавіта ў ёй тагачасны арцыбіскуп Буэнас-Айрэса падзяліўся сваімі думкамі наконт сучасных выклікаў для Касцёла. На яго думку, Касцёл сёння рызыкуе адчуць сябе самадастатковым, як у выпадку людзей з паранояй ці аўтызмам, здольных гаварыць толькі пра саміх сабе. Сваім служэннем ён заўсёды імкнуўся пазбягаць гэтага.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.