Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа заахвоціў аргенцінцаў не ехаць на яго інтранізацыю, а аддаць грошы бедным
Святы Айцец
15.03.2013 16:06

Папа Францішак заахвоціў аргенцінскіх католікаў не прыязджаць у Рым на цырымонію яго інтранізацыі, а замест гэтага грошы аддаць бедным. Аб гэтым гаворыць Апостальскі Нунцый у Аргенціне арцыбіскуп Эміль Пауль Тшэрыг у пасланні да вернікаў краіны.

«Замест таго, каб ехаць 19 сакавіка ў Рым на святкаванне пачатку Пантыфікату свайго суайчынніка, варта было б ахвяраваць гэтыя грошы найбольш патрабуючым», — гаворыцца ў пасланні, якое цытуе агенцтва «Интерфакс».

У дакуменце дадаецца, што Папа «сардэчна дзякуе ўсім вернікам Аргенціны за прысвечаныя яму малітвы, а таксама за праяўленыя да яго цеплыню і любоў».

У сваю чаргу італьянскае выданне «Corriere della Sera» піша, што, калі новаабраны Папа рыхтаваўся ўпершыню выйсці да вернікаў і папскі цырымоніймайстар кс. прэлат Гвіда Марыні прынёс яму звычайную для Пантыфікаў чырвоную пелерыну з гарнастаевым футрам, Святы Айцец рашуча адмовіўся яе апранаць.

Італьянскае выданне звяртае ўвагу на сціплае, мінімалісцкае ўбранне новага Пантыфіка. Між іншым, гаворыцца, што падчас сваёй першай Імшы 14 сакавіка папа Францішак быў у звычайных чорных ботах, а не ў чырвоных папскіх.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.