Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На інаўгурацыю Папы прыбудуць дэлегацыі прыблізна 180 дзяржаў
Святы Айцец
16.03.2013 17:02

Плануецца, што на цырымонію інаўгурацыі новаабранага папы Францішка прыбудуць у Апостальскую Сталіцу дэлегацыі прыблізна 180 дзяржаў. Літургія з гэтай нагоды распачнецца на плошчы Св. Пятра 19 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, у 9.30 па італьянскім часе.

15 сакавіка на сустрэчы з журналістамі кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі адзначыў, што Ватыкан не запрашае спецыяльна на інаўгурацыю Папы, а толькі інфармуе ўсіх аб гэтай падзеі. У той жа час Святы Пасад будзе рады вітаць усе дэлегацыі, у тым ліку дзяржаў, якія не падтрымліваюць дыпламатычных адносінаў з Апостальскай Сталіцай.

Сам новаабраны Пантыфік заахвоціў аргенцінцаў аддаць грошы бедным замест таго, каб ехаць у Рым на яго інаўгурацыю. «Замест таго, каб ехаць 19 сакавіка ў Рым на святкаванне пачатку Пантыфікату свайго суайчынніка, варта было б ахвяраваць гэтыя грошы найбольш патрабуючым», — гаворыцца ў пасланні Апостальскага Нунцыя ў Аргенціне арцыбіскупа Эміля Пауля Тшэрыга да вернікаў краіны.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.