Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ранейшы дэвіз кардынала Хорхе Марыа Берголіа — «Miserando atque eligendo»
Святы Айцец
17.03.2013 12:54

Дэвіз, які меў сённяшні Пантыфік, яшчэ будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, — «Miserando atque eligendo» — гэта цытата з пропаведзі св. Беды (672–735), бэнэдыктынскага манаха, аўтара прац па экзэгетыцы, гісторыі і гамілетыцы. Выраз узяты з Пропаведзі 21, у якой святы каментаваў тэкст Евангелля паводле Мацвея 9, 9–13.

Як піша святы Беда, якога цытуе руская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Езус «убачыў Мацвея, які сядзеў, збіраючы падаткі, і (…) нечакана паклікаў яго. І з мытніка Ён учыніў яго праведнікам, са зборшчыка падаткаў зрабіў яго вучнем».

Па словах святога, Езус сказаў: «Ідзі за Мной» — значыць наследуй Мяне, ідзі за Мной не толькі рухам ног, колькі ўласным жыццём, бо «хто кажа, што прабывае ў Ім, той павінен чыніць так, як Ён» («Vidit ergo Iesus publicanum, et quia miserando atque eligendo vidit, ait illi, Sequere me. Sequere autem dixit imitare. Sequere dixit non tam incessu pedum, quam exsecutione morum».) Тут вылучаюцца словы «Паглядзеў на яго з міласэрнай любоўю, ужо прадбачыўшы яго абранне» (па-лацінску — «Miserando atque eligendo»).

Сам святы тлумачыў гэтыя словы так: «Не імкнуцца да зямных рэчаў, не шукаць эфемернай выгоды, пазбягаць дробнай пашаны, ахвотна прымаць усю пагарду свету дзеля хвалы нябеснай, быць карысным для ўсіх, любіць абразы і нікому імі не адказваць, з цярпеннем пераносіць атрыманыя крыўды, заўсёды шукаць хвалы Стварыцеля і ніколі — сваёй уласнай». Гэтая праграма стала арцыбіскупскім дэвізам сённяшняга папы Францішка.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.