Прадстаўнікі многіх краін прыбылі на інаўгурацыю Пантыфіка |
Святы Айцец
|
18.03.2013 20:12 |
132 афіцыйныя дэлегацыі розных краін і міжнародных арганізацый, а таксама 33 дэлегацыі ад розных веравызнанняў будуць прысутнічаць на цырымоніі інаўгурацыі папы Францішка 19 сакавіка. Беларусь на цырымоніі прадставяць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дэлегацыя, якую ўзначальвае
старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў.
Самую вялікую групу з прысутных дэлегацый будуць прадстаўляць лідары краін Лацінскай Амерыкі.
Рускую Праваслаўную Царкву прадставіць дэлегацыя на чале са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Іларыёнам.
Як інфармуе Ватыканскае радыё, у Рым прыбылі і такія дзяржаўныя дзеячы, як Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ, у дачыненні да якога дзейнічаюць санкцыі ЕС, з-за якіх ён не мае права наведваць краіны Еўропы. Раней кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі паведамляў, што Апостальская Сталіца не запрашае спецыяльна на інаўгурацыю папы Францішка, а толькі інфармуе аб гэтай падзеі, але ў той жа час будзе рада вітаць усіх, хто прыбудзе на цырымонію.
(AG)
|