Злепак пярсцёнка папы Францішка зроблены ў часы Паўла VI |
Святы Айцец |
19.03.2013 14:31 |
Для Паўла VI ён, як інфармуе Ватыканскае радыё, так і не быў выплаўлены, бо Пантыфік насіў пярсцёнак, зроблены з нагоды Другога Ватыканскага Сабору. Злепак захоўваў на працягу доўгіх гадоў асабісты сакратар Паўла VI арцыбіскуп Паскуале Макі, які затым перадаў яго свайму блізкаму супрацоўніку кс. Этторэ Мальнацы. Апошні выплавіў пярсцёнак паводле гэтага злепку і прапанаваў яго галоўнаму папскаму цырымоніймайстру. Той у сваю чаргу прадставіў пярсцёнак разам з іншымі варыянтамі папу Францішку, які абраў менавіта яго. (AG) |