| Прэс-служба Апостальскай Сталіцы пра прызначэннe асабістага сакратара Папы |
| Святы Айцец |
| 21.03.2013 13:50 |
|
Таксама, як інфармуе Ватыканскае радыё, кс. Ламбардзі адзначыў, што не існуе афіцыйнага пацвярджэння з боку Апостальскай Сталіцы адносна ўдзелу папы Францішка ў Сусветным дні моладзі ў бразільскім Рыа-дэ-Жанейра. У той жа час кіраўнік Прэс-службы паведаміў, што Прэзідэнты Бразіліі і Аргенціны Дзілма Русэф і Крыстына Фернандэс дэ Кіршнэр запрасілі Святога Айца наведаць іх краіны. (AG) |


Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі пацвердзіў магчымасць хуткага прызначэння асабістага сакратара Папы. На дадзены момант, як паведаміў святар, папа Францішак карыстаецца дапамогай кс. Альфрэда Хуэрэба, другога сакратара Бэнэдыкта ХVI, а будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, Пантыфік ніколі не меў асабістага сакратара.
для друку
Ватыканскае радыё