Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы пра прызначэннe асабістага сакратара Папы
Святы Айцец
21.03.2013 13:50

Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі пацвердзіў магчымасць хуткага прызначэння асабістага сакратара Папы. На дадзены момант, як паведаміў святар, папа Францішак карыстаецца дапамогай кс. Альфрэда Хуэрэба, другога сакратара Бэнэдыкта ХVI, а будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, Пантыфік ніколі не меў асабістага сакратара.

Таксама, як інфармуе Ватыканскае радыё, кс. Ламбардзі адзначыў, што не існуе афіцыйнага пацвярджэння з боку Апостальскай Сталіцы адносна ўдзелу папы Францішка ў Сусветным дні моладзі ў бразільскім Рыа-дэ-Жанейра. У той жа час кіраўнік Прэс-службы паведаміў, што Прэзідэнты Бразіліі і Аргенціны Дзілма Русэф і Крыстына Фернандэс дэ Кіршнэр запрасілі Святога Айца наведаць іх краіны.

Пантыфіка запрасілі таксама многія дэлегацыі, якія прыбылі на інаўгурацыю Папы.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.