Кардынал Анджэла Баньяска: папа Францішак мае адвагу Яна ХХІІІ |
Святы Айцец |
26.03.2013 11:12 |
Як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Мітрапаліт Генуі ўзгадаў словы Пантыфіка да дыпламатаў: «Нельга будаваць масты паміж людзьмі, забываючы пра Бога. Нельга мець сапраўднай сувязі з Богам, забываючы пра іншых». Гэта, па словах кардынала, і ёсць лінія зменаў, характэрная для новага Папы: будаваць супольнасць Касцёла, пачынаючы з аднаўлення сэрцаў асобных людзей, а толькі потым рэфармуючы структуры. (AG) |