Святы Айцец: сапраўднае багацце — у Езусе |
Святы Айцец |
08.05.2013 13:30 |
Пра сапраўдную паўнату жыцця Папа казаў і на сённяшняй агульнай аўдыенцыі, разважаючы пра Духа Святога. «Чалавек усіх часоў і месцаў жадае поўнага, прыгожага, справядлівага і добрага жыцця. Жыцця, якому не будзе пагражаць смерць, якое можа сталець і ўзрастаць аж да сваёй поўні. Чалавек — нібы вандроўнік, які, праходзячы праз пустыні жыцця, мае прагу вады жывой, свежай, струмяністай, здольнай знутры наталіць яго глыбокае жаданне святла, любові, прыгажосці і спакою. Мы ўсе адчуваем гэтае жаданне! А Езус дорыць нам гэтую жывую ваду: ёй з’яўляецца Дух, які паходзіць ад Айца і якога Езус улівае ў нашы сэрцы», — сказаў Святы Айцец. (AG) |