| У Мексіцы пройдзе Сусветны кангрэс душпастырства турызму | 
| 20.04.2012 11:48 | 
| 
 У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё іерарх адзначыў, што турызм спрыяе кантакту з іншымі рэлігіямі і культурамі, іх лепшаму разуменню, а таксама эканамічнаму развіццю і зніжэнню беднасці ў свеце.  «Турызм можа спрыяць міру, талерантнасці і братэрству паміж цывілізацыямі. Гэта таксама добрая нагода сустрэцца з прыродай для нашага фізічнага і духоўнага адпачынку, а таксама час для разважанняў і духоўнага росту», — патлумачыў кардынал.  Старшыня ватыканскага ведамства падкрэсліў, што ёсць і адмоўныя аспекты турыстычнай сферы. Так турызм можа стаць элементам прыніжэння чалавечай годнасці, эксплуатацыі чалавека ў любой форме, асабліва сексуальнай, ахвярамі якой часта становяцца дзеці. | 












 23–27 красавіка ў Мексіцы пройдзе VII Сусветны кангрэс душпастырства турызму. Рэлігійны турызм, на думку кардынала Антоніо Марыя Вэльё, старшыні Папскай рады па справах эмігрантаў і падарожнікаў, павінен дапамагаць сучаснаму чалавеку адказваць на асноўныя жыццёвыя пытанні.
23–27 красавіка ў Мексіцы пройдзе VII Сусветны кангрэс душпастырства турызму. Рэлігійны турызм, на думку кардынала Антоніо Марыя Вэльё, старшыні Папскай рады па справах эмігрантаў і падарожнікаў, павінен дапамагаць сучаснаму чалавеку адказваць на асноўныя жыццёвыя пытанні. для друку
 для друку
