Краіны свету супраць смяротнага пакарання |
26.11.2012 14:56 |
Як падкрэсліваюць арганізатары, мерапрыемства ахопіць 1500 гарадоў у 90 краінах свету, у тым ліку ў 69 сталіцах. Ватыканскае радыё адзначае, што Міжнародны дзень «Гарады за жыццё. Гарады супраць смяротнага пакарання» праводзіцца кожны год 30 лістапада. Прымеркаваны ён да гадавіны адмены гэтага віду пакарання першай еўрапейскай дзяржавай. Ёй у 1786 г. стала італьянскае княства Таскана. Што датычыць Беларусі, то на сённяшні дзень яна з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе і СНД, дзе практыкуецца смяротнае пакаранне. (SZh) |