Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Блюзнерства |
Усяго патроху |
02.10.2012 11:44 |
![]() 14 чэрвеня 2009 года яна трапляе ў вязніцу. Асія — першая жанчына ў гісторыі Пакістана, якую асуджаюць на смяротнае пакаранне праз павешанне за блюзнерства супраць ісламу. З таго часу Асія чакае выканання прысуду ў невялікай камеры, пазбаўленай акон і прыбіральні. У абарону Асіі Бібі адважыўся выступіць губернатар Пенджаба мусульманін Салман Тасеер, а таксама міністр па справах меншасцяў Пакістана Шанхаз Бхаці — адзіны хрысціянін у пакістанскім урадзе. Але яны абодва загінулі ў замахах, арганізаваных ісламскімі экстрэмістамі. Справа знаходзіць усё большую агалоску. За памілаванне жанчыны змагаюцца людзі з усяго свету. На інфармацыю пра экзекуцыю, што пагражае жанчыне ў Пакістане, адрэагавалі шматлікія арганізацыі па ахове правоў чалавека, французскія, брытанскія і нямецкія медыя, а таксама папа Бенедыкт XVI. У кнізе «Блюзнерства» (блюзнерства — зневажанне Бога, святых) Асія Бібі сама распавядае ўражваючую гісторыю свайго жыцця. Яна нагадвае нам, што свабода веравызнання валодае неаспрэчнай вартасцю. Паказвае, колькі зла можа нанесці рэлігійная варожасць і парушэнне базавых правоў чалавекаў. *** Інтэрнэт-партал wiara.pl, які змясціў гэтую гісторыю, мае 3 экземпляры кнігі Асіі Бібі (на польскай мове). Конкурснае заданне партала заключана ў наступным: выслаць на адрас рэдакцыі (
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
) біблейскую цытату, у якой будзе весціся гаворка пра блюзнерства. Цытаты можна дасылаць да 8 кастрычніка. Старонка з імёнамі пераможцаў будзе апублікавана 9 кастрычніка. Паводле wiara.pl (JLS)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.