Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аргенцінскі тэнісіст Дэль Потра просіць рабаўнікоў вярнуць яму Ружанец, падараваны Папам Францішкам |
18.11.2013 15:31 |
У аргенцінскага тэнісіста Хуана-Марціна дэль Потра на вакзале ў Парыжы зламыснікі скралі чамадан. Інцыдэнт адбыўся падчас таго, як тэнісіст даваў аўтограф.
«Я заканчваў рэгістрацыю і адгукнуўся на просьбу даць аўтограф. Павярнуўся для таго, каб распісацца і на працягу 20-ці хвілін рэчы былі скрадзеныя», — гаворыць Дэль Потра. У скрадзеным чамадане акрамя асабістых рэчаў, грошай і пашпарта, знаходзіўся таксама Ружанец, які ў маі 2013 года тэнісісту-суайчынніку падарыў Папа Францішак. Як зазначае тэнісіст, менавіта Ружанец Папы, які аргенцінец вазіў з сабою паўсюль — самая балючая для яго страта. «Ружанец для мяне вельмі важны ў адрозненні ад усяго астатняга ў тым чамадане. У мяне забралі частачку майго жыцця. Я не магу не думаць пра гэта. Для мяне быў вялікі гонар валодаць чымсьці, што пасвенціў Папа Рымскі. Я проста хачу, каб вярнулі рэчы, якія шмат для мяне азначаюць». (JLS) паводле агенцтва «РИА-Новости» |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.