Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Оскар Рамэра стане апекуном Caritas Internationalis
22.05.2015 13:57

Апекуном Caritas Internationalis быў абраны арцыбіскуп Оскар Рамэра, беатыфікацыя якога прымеркавана на 23 мая. Гэта адбылося на Генеральнай Асамблеі арганізацыі, на якой прысутнічала 160 нацыянальных падраздзяленняў Caritas.

Арцыбіскуп Оскар Арнульф Рамэра (1917-1980 гг.) быў забіты за тое, што паўстаў за праўду ў Сальвадоры. Іерарх быў супраць несправядлівасці і гвалту, што чыніла вайсковая хунта, і паклаў пачатак вызваленню Сальвадора ад дыктатуры.

На працягу доўгага часу Каталіцкі Касцёл адмаўляў у беатыфікацыі арцыбіскупа Рамэра, паколькі лічыў, што ён падзяляў марксісцкі светапогляд, аднак у жніўні 2014 года Папа Францішак дазволіў працэс беатыфікацыі, а ўжо 3 лютага 2015 года прызнаў яго мучанікам.

Нагадаем, што падчас гэтай асамблеі Caritas Internationalis таксама быў абраны яе новы кіраўнік — арцыбіскуп Манілы кардынал Луіс Антоніо Тагле, які змяніў папярэдніка — кардынала Оскара Радрыгеса Марадзьяга.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.