Прэзідэнт Польшчы наклаў вета на антыпрыродны «гендарны» законапраект |
08.10.2015 11:19 |
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выкарыстаў сваё права вета адносна законапраекта пра «гендарную адпаведнасць», які б дазваляў аддзяліць афіцыйны пол чалавека ад біялагічнага. Палітык дзейнічаў у адпаведнасці з навуковай праўдай і вучэннем Касцёла. Законапраект быў прыняты польскім парламентам 23 ліпеня 2015 года. Ён дазваляў нежанатым асобам, якія зрабілі так званую «аперацыю па змене полу», атрымліваць новыя пасведчанні аб нараджэнні і іншыя дакументы з новым пазначэннем полу. Такім чынам у Польшчы пол быў бы аб'яўлены не натуральнай біялагічнай рэчаіснасцю, а пытаннем выбару і самавызначэння. Прэзідэнцкае вета вызваліла Польшчу ад прыняцця закону, які супярэчыць навуцы, этыцы і здароваму сэнсу. Польскі парламент (Сейм) можа адмяніць прэзідэнцкае вета, калі за законапраект прагаласуе 3/5 дэпутатаў, аднак малаверагодна, што ён будзе разглядаць гэты закон на будучай сесіі. Ужо 25 кастрычніка ў Польшчы адбудуцца новыя парламенцкія выбары, на якіх з вялікай верагоднасцю пераможа партыя «Закон і справядлівасць», то бок партыя Анджэя Дуды. Касцёл не прызнае так званых «аперацый па змене полу», бо вонкавыя касметычныя змены ў выглядзе чалавека не адмяняюць таго, што ён мае той пол, з якім нарадзіўся. У мінулым месяцы Святы Пасад выдаў вердыкт, што так званыя «транссексуалы» не могуць быць хроснымі бацькамі, паколькі яны «жывуць у граху, парушаючы касцёльнае вучэнне». Большасць «транссексуалаў» паходзяць з праблемных і няпоўных сем'яў, дзе яны не атрымліваюць належнага выхавання і пакутуюць ад псіхалагічных траўмаў. «Змена полу» не лечыць гэтыя траўмы, але толькі замацоўвае іх. У Беларусі кожны год адбываецца да 10 падобных аперацыі, якія ператвараюць людзей у калек. Таксама афіцыйна выдаюць дакументы, дзе пазначаны не той пол, у якім яны нарадзіліся. |