Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вынікі парламенцкіх выбараў у Польшчы блакіруюць спробы прасунуць «гендарны» законапраект
26.10.2015 17:26

На выбарах у нашай заходняй суседцы перамагла апазіцыйная нацыянал-кансерватыўная партыя «Закон і справядлівасць».

Парламенцкія выбары ў Польшчы адбыліся ў мінулыя выходныя. За апазіцыйную нацыянал-кансерватыўную партыю «Закон і справядлівасць» прагаласавалі 38 адсоткаў выбарцаў. Такім чынам лібералы з партыі «Грамадзянская платформа» страцілі ўладу.

Нашчадкі камуністаў і сацыялістаў у выглядзе аб'яднаных левых увогуле не прайшлі ў Сойм.

У маі  «Закон і справядлівасць» ужо выйграла прэзідэнцкія выбары, у выніку чаго новым прэзідэнтам Польшчы стаў Анджэй Дуда. Пазней ён выкарыстаў сваё права вета адносна законапраекта пра «гендарную адпаведнасць», які б дазваляў аддзяліць афіцыйны пол чалавека ад біялагічнага. Палітык дзейнічаў у адпаведнасці з навуковай праўдай і вучэннем Касцёла.

Касцёл не прызнае так званых «аперацый па змене полу», бо вонкавыя касметычныя змены ў выглядзе чалавека не адмяняюць таго, што ён мае той пол, з якім нарадзіўся.

Законапраект быў прыняты польскім парламентам 23 ліпеня 2015 года. Ён дазваляў нежанатым асобам, якія зрабілі так званую «аперацыю па змене полу», атрымліваць новыя пасведчанні аб нараджэнні і іншыя дакументы з новым пазначэннем полу. Такім чынам у Польшчы пол быў бы аб'яўлены не натуральнай біялагічнай рэчаіснасцю, а пытаннем выбару і самавызначэння.

Польскі парламент (Сейм) мог адмяніць прэзідэнцкае вета, калі за законапраект прагаласуе 3/5 дэпутатаў, але вынікі выбараў сведчаць, што зараз гэта ўжо немагчыма.

У мінулым месяцы Святы Пасад выдаў вердыкт, што так званыя «транссексуалы» не могуць быць хроснымі бацькамі, паколькі яны «жывуць у граху, парушаючы касцёльнае вучэнне».

Большасць «транссексуалаў» паходзяць з праблемных і няпоўных сем'яў, дзе яны не атрымліваюць належнага выхавання і пакутуюць ад псіхалагічных траўмаў. «Змена полу» не лечыць гэтыя траўмы, але толькі замацоўвае іх.


У Беларусі кожны год адбываецца да 10 падобных аперацый, якія ператвараюць людзей у калек. Таксама афіцыйна выдаюць дакументы, дзе пазначаны не той пол, у якім яны нарадзіліся.

Аляксандр Гелагаеў паводле wiara.pl

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.