Каты і коткі з усяго свету захацелі паўдзельнічаць у калядных сцэнках (+фота) |
16.12.2015 12:08 |
Прапануем некалькі фота, якія сведчаць пра гэта, і, спадзяемся, некалькі разоў усміхнуцца. «Паважаныя, можаце складваць падарункі для Езуса ў маім куточку» «Заўважыў, што ў вашай шопцы не хапала анёла. Прыйшоў на дапамогу!» «У вас тут такая карова і зусім няма малачка?»
«І мудрацы ахвяравалі Яму дары: золата, кадзіла, міра... І трошкі вуркатання»
«Проста хацела паглядзець на Збаўцу зблізу» «Пачакайце. Святая Сям'я затрымліваецца ў дарозе, а я проста грэю месца» «Усё спакойна. Я на варце» «Лапы вымылі? Каб ніякіх мікробаў побач з Нованароджаным!» «Ваш хлеў дастаткова надзейны, каб прыняць Збаўцу?»
«Начная варта сама сябе не адстаіць» Аляксандр Гелагаеў паводле Ranker.com |