Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Лісабоне ў шосты раз пройдзе «Марш у абарону жыцця»
11.05.2016 11:38

14 мая па вуліцах Лісабона (Партугалія) у шосты раз пройдзе «Марш у абарону жыцця». Яго маршрут будзе праходзіць праз цэнтр сталіцы да будынка парламента.

Папа Францішак скіраваў арганізатарам і ўдзельнікам маршу пасланне, у якім заахвоціў бараніць чалавечае жыццё ад зачацця да натуральнай смерці. Як паведаміў субстытут Дзяржсакратарыята арцыбіскуп Анджэло Бэчу, ліст Пантыфіка з’яўляецца стымулам аднавіць здольнасць абвяшчаць сапраўдныя хрысціянскія каштоўнасці: маральныя і духоўныя.

Папа Францішак падкрэслівае ў сваім лісце важнасць заахвочвання асобных людзей, сем’яў і ўсяго партугальскага грамадства шукаць агульнае дабро, якое грунтуецца на гармоніі, справядлівасці і павазе да чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці, адзначыў арцыбіскуп Бэчу.

Арганізатар акцыі, Партугальская Федэрацыя Жыцця, запусціла гэтую ініцыятыву як спосаб барацьбы з так званым законам «Аборт па патрабаванні», які ўступіў у сілу ў гэтай пірэнейскай краіне ў жніўні 2007 года.

У гэтым годзе на маршы павінен дамінаваць заклік з просьбай адмовіцца ад плану легалізацыі эўтаназіі, які прапанаваў палітык Антоніо Коста, што ўзначальвае сацыялістычны ўрад Партугаліі.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.