Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Ісламісты ў Францыі забілі каталіцкага святара падчас Імшы |
| 27.07.2016 11:20 |
|
Манахіню спрабавалі забіць тым жа спосабам: яна знаходзіцца ў цяжкім стане. Раненні атрымалі яшчэ два чалавекі. У ходзе штурму абодва злачынцы былі нейтралізаваны. Папа Францішак запэўніў суродзічаў і суайчыннікаў ахвяр у сваёй духоўнай і малітоўнай блізкасці і ўдзеле ў болю сем’яў, мясцовай парафіі і дыяцэзіі Руана. Пантыфік просіць міласэрнага Бога прыняць загінулага святара ў валадарства свайго святла і спакою. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Раніцай 26 ліпеня двое злачынцаў захапілі закладнікаў у касцёле горада Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ. Яны перарэзалі горла мясцоваму пробашчу, 86-гадоваму ксяндзу Жаку Амелю.
для друку