Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Бангі падпісалі пагадненне паміж Ватыканам і ЦАР |
09.09.2016 11:20 |
6 верасня ў Бангі — сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі — было падпісана Рамкавае пагадненне па пытаннях узаемнага інтарэсу паміж Святым Пасадам і Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікай.
Свае подпісы пад дакументам паставілі Апостальскі Нунцый у гэтай краіне мансеньёр Франко Коппала і міністр замежных спраў ЦАР Шарль-Армель Дубан.
Рамкавае пагадненне, якое складаецца з прэамбулы і 21 артыкула, усталёўвае прававыя межы для адносін паміж Касцёлам і дзяржавай, а таксама рэгулюе пытанні агульнай цікавасці. Абодва бакі, захоўваючы ўласцівую ім аўтаномію і незалежнасць, пацвердзілі гатоўнасць супрацоўнічаць дзеля маральнага, духоўнага і матэрыяльнага дабра людзей. Пагадненне ўступіць у сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі. Варта адзначыць, што Святы Айцец Францішак наведваў Бангі на распачацце ў Каталіцкім Касцёле Юбілейнага Года Міласэрнасці ў лістападзе 2015 года.
Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.