Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ксёндз Крысціян Хартль распачаў працу на пасадзе генеральнага дырэктара «Рэнавабіс»
10.10.2016 11:33

У пачатку кастрычніка кс. Крысціян Хартль прыступіў да новых абавязкаў генеральнага дырэктара «Рэнавабіс», змяніўшы на гэтай пасадзе кс. Пэтэра Датмара. Перад сваім прызначэннем у Фрайзінг кс. д-р Крысціян Хартль быў духоўным айцом Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі св. Ламберта ў Лантэрсхофэне.

Пасля першых дзён працы ў якасці новага генеральнага дырэктара кс. Крысціян Хартль падзяліўся сваімі ўражаннямі:

Мой першы дзень у «Рэнавабіс» быў...


4 кастрычніка — успамін св. Францішка. Падчас святой Імшы, з якой мы пачалі разам новы дзень, я прыгадаў вучэнне святога: кіруючыся словам з Евангелля, усё бліжэй набліжацца да Езуса. Гэта для нас, хрысціян, заданне на працягу ўсяго жыцця: справіцца з ім лягчэй супольна, чым аднаму...

Да працы ў «Рэнавабіс» я падыходжу...

З маім вопытам душпастыра, з маім захапленнем Паўсюдным Касцёлам і маёй гатоўнасцю слухаць, бачыць і здзіўляцца.

Мой «любімы ўрывак» у Бібліі

На сёння гэта ўрывак з Евангелля ад Мацвея: «(...) І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння свету» (Мц 28, 20).

У доме кардынала Допфнера (месцазнаходжанне галоўнага бюро Renovabis) мяне найбольш захапляе...

Таблічка з назвай на ўваходзе ў будынак. Чатыры гады таму я працаваў над дысертацыяй пра духоўнасць крыжа кардынала Допфнера. У любым выпадку я разглядаю гэта як прыгожы знак, што цяпер я магу працаваць у доме, які носіць яго імя.

Ксёндз доктар Крысціян Хартль нарадзіўся ў 1964 годзе, вывучаў тэалогію ў Аўгсбургу і Рыме. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1990 годзе.

Ілья Лапато, паводле renovabis.de

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.