Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У другой частцы «Пакутаў Хрыстовых» Мэл Гібсан плануе паказаць Хрыста ў адхлані
11.11.2016 17:06

Рэжысёр аднаго з самых вядомых фільмаў пра муку і смерць Езуса Хрыста працуе над другой часткай «Пакутаў Хрыстовых». У адным з інтэрв’ю на папулярным амерыканскім шоў  The Late Show Мэл Гібсан агучыў новыя факты пра гэты фільм.

Сіквел «Пакуты Хрыстовы», як афіцыйна называюць кінастужку, распавядзе пра здарэнні, якія адбываліся пасля таго, як цела Хрыста было змешчана ў пахавальнай скале.
 
«Тое, што адбылося пасля закрыцця Гробу Пана каменем, было “чымсьці большым, чым проста падзеяй. Гэта было незвычайнае здарэнне”», — сказаў Мэл Гібсан.



Як падае deon.pl са спасылкай на партал ChurchPOP, Мэл Гібсан таксама пацвердзіў, што ў фільме будуць «адмоўныя героі», пасля чаго таемна дадаў, што яны выступяць у «іншай сферы».

Чытайце таксама:

Стваральнік фільма адзначыў, што ён хоча праліць новае святло на падзеі, якія папярэднічаюць Уваскрасенню Пана. Калі вядучы спытаў, што было з Езусам перад Яго Уваскрасеннем, рэжысёр адказаў, што «Хрыстус зышоў да адхлані».



Фільм «Пакуты Хрыстовы» з’явіўся ў кінатэатрах напачатку 2004 года. Да сёння ён лічыцца адным з найбольш трапных фільмаў на аснове апісаных у Евангеллі падзей, але разам з тым найбольш няпростым і спрэчным фільмам пра муку і смерць Езуса Хрыста.

Паводле deon.pl (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.