Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апытанне: католікі ЗША прагаласавалі за Трампа
18.11.2016 17:15

Прыкладна 52 працэнты з ліку амерыканскіх католікаў, якія прыйшлі на выбары прэзідэнта ЗША у гэтым месяцы, прагаласавалі за кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа.

Кандыдатцы ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан аддалі галасы 45 працэнтаў католікаў, якія галасавалі. Такім чынам, упершыню з 2004 года амерыканскія католікі прагаласавалі ў большасці за рэспубліканца.


Трамп, як і ўсе кандыдаты ад больш кансерватыўнай Рэспубліканскай партыі, карыстаўся падтрымкай з боку больш рэлігійных выбарцаў. Тыя хрысціяне, якія ходзяць у касцёлы і цэрквы як мінімум раз на тыдзень, аддалі яму 56 працэнтаў галасоў, і толькі 40 працэнтаў — Клінтан.

Кандыдаты ад Рэспубліканскай партыі звычайна падтрымліваюць абмежаванне ці забарону абортаў, кандыдаты ад дэмакратаў — наадварот.

Таксама на галасаванне католікаў маглі паўплываць іншыя падзеі — патрабаванні дэмакратаў, каб хрысціянскія арганізацыі аплачвалі аборты сваім супрацоўніцам, і спробы ўмяшальніцтва супрацоўнікаў перадвыбарнага штабу Клінтан ва ўнутранае жыццё Касцёла.

Аляксандр Гелагаеў паводле townhall.com

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.