Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Францішак — самае папулярнае імя ў Італіі |
30.11.2016 09:04 |
Імя Франчэска — па-беларуску Францішак (Францішка) — у 2015 годзе было самым папулярным сярод імён у Італіі. Пра гэта паведамляе італьянскае інфармагенцтва ansa. З моманту абрання Папы Францішка наступнікам святога Пятра італьянцы даюць гэтае імя сваім дзецям часцей за астатнія. Чытайце таксама: Сярод іншых папулярных імён — арабскае Юсуф або ірландскае Раян, а таксама кітайскія імёны, што сведчыць пра рост колькасці дзяцей мігрантаў. З 1990-х у Італіі назіраецца рэгрэс у натуральным прыросце насельніцтва, што, аднак, кампенсуецца павелічэннем колькасці дзяцей мігрантаў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.