Фільм Мэла Гібсана «Кіруючыся сумленнем», які распавядае гісторыю
Дэзманда Досса, ваеннага медыка-хрысціяніна, які выратаваў больш за 70
чалавек з поля бою падчас Другой сусветнай вайны, атрымаў усе вядучыя
кіна- і тэлеўзнагароды ў Аўстраліі. Акрамя таго фільм быў намінаваны ў трох катэгорыях на прэмію «Залаты глобус» членамі Галівудскай асацыяцыі замежнай прэсы, і, як мяркуецца, з’яўляецца рэальным прэтэндэнтам у некалькіх намінацыях на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар». Амерыканскі інстытут кінематаграфіі назваў яго «Фільмам года».
На сёння стужка атрымала дзевяць узнагарод Аўстралійскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў: пяць з іх былі агучаны 7 снежня ў Сіднэі, яшчэ чатыры — раней: лепшы фільм, лепшы рэжысёр, лепшы вядучы акцёр, лепшы акцёр другога плану, лепшы арыгінальны сцэнарый, лепшы мантаж, лепшы гук, лепшы вытворчы дызайн і лепшая аператарская праца.
Прымаючы ўзнагароду лепшага рэжысёра, Мэл Гібсан сказаў, што гэта «вялікі гонар для яго, і што ў яго пераняло дух».
«Я павінен падзякаваць Аўстраліі за стварэнне фільма», — сказаў ён. — Ад пачатку і да канца гэта — айчынны прадукт».
Даючы каментарый з Лос-Анджэлеса, Эндру Гарфілд, які сыграў Досса ў фільме, выразіў удзячнасць за тое, што ўзнагароджаны як лепшы акцёр. Гарфілд таксама быў намінаваны на прэмію Гільдыі акцёраў за лепшую мужчынскую ролю. «Было вялізным задавальненнем працаваць у гэтым фільме, — сказаў ён. — Я адчуваю сябе вельмі дзіўна, атрымліваючы ўзнагароду за тое, што для мяне — сапраўдная радасць».
«Кіруючыся сумленнем» распавядае гісторыю Дэзманда Досса, першага чалавека ў амерыканскай гісторыі, які адмовіўся браць у рукі зброю, і які быў узнагароджаны Ганаровым медалём Кангрэса. Армейскі медык, не баючыся снарадаў, гранат і куль снайпераў, эвакуіраваў параненых прама з тылу ворага падчас Другой сусветнай вайны. Яму прыпісваюць выратаванне жыцця прынамсі 75 чалавек. Паводле cnl.news (IL)
|