Музей Метраполітан у Нью-Ёрку адкрыў бясплатны доступ да сваіх экспанатаў |
21.02.2017 09:07 |
375 тысяч выяў — бясплатна. Нью-ёркскі музей Метраполітан даў дазвол усім ахвотным не толькі даведацца пра свае скарбы ў інтэрнэце, але і дазволіў браць выявы без аплаты — нават без запыта аб згодзе музея — і выкарыстоўваць іх у сваіх мэтах.
Дазвол датычыць вялікай колькасці твораў мастацтва, якія знаходзяцца ў фондах музея Метраполітан.
Метраполітан-музей пачаў супрацоўніцтва з папулярным парталам Pinterest і арганізацыяй Creative Commons. Pinterest — сацыяльная сетка, прызначаная для калекцыянавання і ўпарадкавання сабраных візуальных матэрыялаў. Дырэкцыя музея вырашыла выкласці ў свабодны доступ 375 тысяч выяў, якімі валодае музей.
Як патлумачыў рашэнне дырэктар музея Томас Кемпбел, рашэнне пра такі шырокі доступ фотаздымкаў з музейных фондаў быў адобраны, зыходзячы з місіі музея. Яна заключаецца ў тым, каб забяспечыць доступ да твораў мастацтва ўсім, хто хоча бліжэй з імі пазнаёміцца.
Гаворка ідзе пра сучасны спосаб прэзентацыі сабранага за ўсе гады, а таксама дапасаванне да магчымасцяў сучаснага масавага гледача. У адкрыты доступ трапіць шмат фотаздымкаў канца ХІХ — пач. ХХ стагоддзя, адсканаваныя карціны і фотадакументацыя мастацкіх твораў розных гадоў.
Музей Метраполітан — не адзіны амерыканскі музей, які задарма адкрывае доступ да сваіх фондаў. Некалькі месяцаў таму доступ да сваіх выставак, пачынаючы з 1929 года, у сеціве адкрыў і Музей сучаснага мастацтва. CREDO (IL)
|