Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак прызначыў біскупа Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі
01.05.2017 10:07

У нядзелю, 30 красавіка, у Ватыкане паведамілі пра тое, што папа Францішак прызначыў кс. Віталія Крывіцкага SDB, пробашча парафіі св. Пятра з Адэсы, біскупам Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі ва Украіне.

Біскуп-намінант нарадзіўся 19 жніўня 1972 года ў Адэсе. У 1987 годзе распачаў падпольную семінарыйную фармацыю ў родным горадзе пад кіраўніцтвам салезіяніна кс. Тадэвуша Хопе, пасля чаго ў 1990 годзе ўступіў у салезіянскую супольнасць св. Яна Боско. Пасля навучання ў Кракаўскай духоўнай семінарыі ў 1997 годзе атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.

Душпастырскае служэнне кс. Віталій спачатку здзяйсняў як вікарый у адной з парафій у Адэсе. З 2004 да 2012 года ўзначальваў парафію і салезіянскую супольнасць у Карысцішаве на Жытоміршчыне.

Кіева-Жытомірская дыяцэзія, якая ўваходзіць у Львоўскую рыма-каталіцкую Мітраполію, стала вакантнай пасля смерці папярэдняга ардынарыя арцыбіскупа Пятра Мальчука, які адышоў у вечнасць 27 мая 2016 года ў Беларусі.

Кіева-Жытомірская дыяцэзія аб’ядноўвае парафіі Кіеўскай, Жытомірскай, Чаркасскай і Чарнігаўскай абласцей Украіны.

Паводле uk.radiovaticana.va (IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.