Паведамленне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на перыяд sede vacante і трывання канклаву |
28.02.2013 22:53 |
Інфармую шаноўных братоў у святарстве аб тым, што падчас перыяду sede vacante і трывання канклаву (з 28 лютага 2013 г. ад 20 гадзін да моманту абвяшчэння новага Наступніка св. Пятра) у Эўхарыстычным Каноне святой Імшы не прамаўляецца імя Папы і апускаецца малітва заступніцтва за Касцёл (пасля апушчэння ўказанага тэксту ў ІІ Эўхарыстычнай малітве належыць чытаць: «Учыні, каб люд Твой узрастаў у еднасці разам з нашым біскупам Аляксандрам і ўсім духавенствам»). Гродна, 27 лютага 2013 г. |
Адноўлена 11.03.2013 11:52 |