Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гамілія Святога Айца Бэнэдыкта XVI (XXVI Сусветны дзень моладзі ў Мадрыдзе, 18 жніўня, плошча Сібэлес)

Дзякую за прыемныя словы, якія скіравалі да мяне маладыя прадстаўнікі пяці кантынентаў. Сардэчна вітаю ўсіх тут прысутных маладых людзей з Акіяніі, Афрыкі, Амерыкі, Азіі і Еўропы, а таксама тых, хто не змог прыбыць сюды. Пастаянна памятаю і малюся за вас. Бог даў мне ласку ўбачыць і пачуць вас зблізку, каб супольна ўслухоўвацца ў Яго слова.

У сённяшнім чытанні мы пачулі фрагмент з Евангелля аб прыняцці словаў Езуса і выкананні іх на практыцы. Ёсць такія словы, якія служаць толькі для збаўлення і мінаюць як вецер; іншыя ж пад пэўнымі поглядамі павучаюць розум; аднак словы Езуса павінны дасягнуць сэрца, укараніцца ў ім і фарміраваць усё жыццё. Без гэтага застаюцца пустымі і становяцца нетрывалымі, не набліжаюць нас да Бога. Так Хрыстус і надалей застаецца далёка, як адзін са шматлікіх іншых галасоў, якія нас акаляюць і да якіх мы прызвычаіліся. Больш за тое, Настаўнік не павучае таму, чаму навучыўся ад іншых, але аб тым, кім сам з’яўляецца — адзіным, хто сапраўды ведае шлях чалавека да Бога. Бо Ён сам адкрываў нам яго, каб маглі дасягнуць сапраўднае жыццё, якое заўсёды варта прыняць ва ўсіх акалічнасцях і якое не можа знішчыць нават смерць. Евангелле тлумачыць гэтыя наступныя справы пры дапамозе пераканальнага вобразу чалавека, які будуе на стабільнай скале, устойлівай на выпрабаванні лёсу. У адрозненні ад таго, хто будуе на пяску, магчыма, маглі
б сказаць, у райскай мясціне, але які разбураецца ад першага павеву ветру.

Дарагая моладзь, слухайце словы Пана, каб былі ў вас «духам і жыццём» (пар. Ян 6,63), каранямі, якія ажыўляюць вашае існаванне, крытэрыямі ўчынкаў, якія прыпадабняюць нас да Хрыста: быць убогімі ў духу, прагнучымі справядлівасці, міласэрнасці, чыстага сэрца, любячымі спакой. Чыніце гэта кожны дзень з вытрымкай, з Хрыстом як з сапраўдным сябрам, які не падманвае і з якім хочам раздзяліць дарогу жыцця. Добра ведаеце, што, калі не ідзём побач з Хрыстом, губляемся на іншых шляхах, хоць бы праз нашыя сляпыя і эгаістычныя схільнасці, прапановы, якія цікавяць, але з’яўляюцца зацікаўленымі, падманнымі і нясталымі, пакідаючымі пасля сябе пустку і фрустрацыю.

Выкарыстоўвайце гэтыя дні, каб лепш пазнаць Хрыста і каб быць упэўненымі, што, калі будзеце ўкаранёнымі ў Ім, ваш энтузіязм і радасць, жаданне пераадольваць перашкоды, дасягненне дасканалага (аж да Бога), маюць будучыню, паколькі жыццё ўпоўні ўжо прабывае ў вас. Рабіце так, каб яно, дзякуючы Божай ласцы, узрастала ў вас, разважаючы над мэтай, якой з’яўляецца святасць. У абліччы нашых слабасцяў, якія часам не прыгнятаюць, варта разлічваць на міласэрнасць Пана, які заўсёды гатоў падаць нам руку і ахвяраваць прабачэнне ў сакрамэнце пакаяння.

Калі будзеце будаваць на маналітнай скале, то вашае жыццё будзе не толькі моцным і стабільным, але і далучыцца да асвятлення святлом Хрыста вашых равеснікаў і ўсяго чалавецтва. Будзе паказваць рэальную альтэрнатыву многім людзям, якія згубіліся ў жыцці, бо фундамент іх існавання быў няўстойлівы; тым, хто задавольваецца крочаннем за модай, гоніцца за карысцю, забываючы аб сапраўднай справядлівасці, ці паддаецца ўласнай думцы замест таго, каб шукаць праўду.

Сапраўды, ёсць шмат тых, хто стварае сабе бажкоў думкай аб тым, што не патрабуюць ні каранёў, ні фундаменту па-за імі самімі. Хацелі б самі па сабе прымаць рашэнні аб тым, што добрае, што благое, што слушнае, што не; вырашаць, хто годны жыць, а хто можа быць ахвяраваны на алтары жаданняў іншых; кожны раз выпадкова ставіць кропку, без намечанай трасы, кіруючыся хвілінным імпульсам.

Гэтыя спакусы заўсёды з’яўляюцца пасткай. Важна, каб не трапіць у яе, бо ў сапраўднасці яна вядзе да чагосьці мімалётнага, як жыццё без гарызонтаў, свабода без Бога. Мы ж верым, што былі створаны як свабодныя істоты, на вобраз Бога, менавіта таму, каб ўдзельнічаць у пошуку праўды і дабра. Мы адказныя за нашыя ўчынкі, а не сляпыя выканаўцы, мы творчыя супрацоўнікі ў справе клопату і ўпрыгожвання стварэння. Бог жадае бачыць адказнага суразмоўцу, кагосьці, хто можа з Ім весці дыялог і любіць Яго. Праз пасрэдніцтва Хрыста можам сапраўды дасягнуць гэтага і ўкараніцца ў Ім, дадаць крылаў нашай любові. Ці гэта не вялікая нагода для радасці? Ці ж гэта не добрая тэрыторыя для будавання цывілізацыі любові і жыцця, здольнай да гуманізацыі кожнага чалавека?

Дарагія сябры, будзьце разважлівымі і мудрымі, будуйце вашае жыццё на трывалай аснове, якой з’яўляецца Хрыстус. Гэтая мудрасць і разважлівасць будзе кіраваць вашымі крокамі, не будзеце нічога баяцца, а ў вашых сэрцах запануе спакой. Будзеце благаслаўлёнымі, шчаслівымі, а вашая радасць будзе «заражаць» іншых. Будуць задумвацца над тым, што з’яўляецца таямніцай вашага жыцця і адкрыюць, што скалой, якая трымае ўвесь будынак і на якой абапіраецца ўсё вашае жыццё, з’яўляецца сам Хрыстус, ваш сябра, брат і Пан, Сын Божы, які стаў чалавекам і яднае сусвет. Ён памёр і ўваскрос для нас, каб мы мелі жыццё вечнае, а цяпер, з трону Айца, надалей жыве і блізкі ўсім людзям, няспынна чувае з любоўю над кожным з нас.

Даваяраю плёны гэтага Сусветнага дня моладзі Найсвяцейшай Панне Марыі, якая здолела адказаць «так» Божай волі і як ніхто іншы вучыць нас  вернасці свайму Сыну, за якім ішла аж да смерці крыжовай. Молімся, каб нашае сённяшняе «так» для Хрыста было безумоўным «так» для сяброўства з Ім да канца гэтага дня і на ўсё жыццё. Дзякуй.

Адноўлена 23.08.2011 12:23
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Гаміліі

05.07 09:13Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Тракелях
01.07 11:55Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Будславе
26.06 11:53Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы на распачацце пілігрымкі з Мінска ў Будслаў
21.06 11:59Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для ўдзельнікаў Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі
15.06 12:02Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча да 25-годдзя адраджэння парафіі ў Слуцку
04.06 15:47Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
27.05 09:06Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на св. Імшы перад працэсіяй Божага Цела ў Мінску
21.05 19:31Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды сярэбранага юбілею манаскіх абяцанняў біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
21.05 12:00Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзелам дзяцей да Першай Камуніі ў мінскай архікатэдры
20.05 14:19Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды 360-й гадавіны пакутніцкай смерці св. Андрэя Баболі