1-2 ліпеня Будслаў можна назваць месцам навяртання. Прыходзячы сюды,
сэрца прагне пакаяння і лучнасці з Хрыстом, што вядзе чалавека да
канфесіянала. Пра сакрамэнт пакаяння, адказнасць чалавека за шчырую
споведзь і аб тым, чым для святара з’яўляецца паслуга ў канфесіянале,
чытайце ў інтэрв’ю з духоўным айцом Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай
семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску а. Аркадзем Куляхам OCD.