Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прывітальнае слова першага Сакратара Апостальскай Нунцыятуры кс. прэлата Крыспіна Дубеля на ўрачыстасць першай гадавіны каранацыі цудоўнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў |
Браслаў, 22 жніўня 2010 г. Эксцэленцыі, шаноўныя святары, сёстры законныя, браты і сёстры ў Хрысце! Дазвольце прывітаць Вас ад імя арцыбіскупа Марціна Відавіча. Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, і падзякаваць за запрашэнне на ўрачыстасць. Сённяшняя ўрачыстасць з’яўляецца чарговай магчымасцю для ўсіх веруючых, каб сустрэцца ў доме нашай Маці. Санктуарый, дзе знаходзіцца яе цудоўны абраз, гэта месца асаблівае, выбранае Марыяй, каб падкрэсліць яе прысутнасць сярод пілігрымуючага Божага люду. Яна нагадвае нам пра сваю прысутнасць і пра сваё магутнае заступніцтва. Але наша сустрэча з Маці — гэта момант незвычайны, вельмі важны. Кожны з нас ведае, што сэрца Маці адчувае настрой сваіх дзетак: нельга глядзець у твар Маці і казаць няпраўду. Таму гэтае месца, гэтая хвіліна малітвы з’яўляюцца магчымасцю да выпраўлення, да навяртання і вытрымкі ў добрым. Няхай малітва да Марыі, Маці Хрыста і нашай Маці, суправаджае нас у штодзённым вандраванні па дарогах Евангелля яе Сына Езуса Хрыста. Святы Людвіг Марыя Грыніён дэ Манфорт упэўніваў ушанавальнікаў Марыі, што гэта яна выхоўвае нас у Хрысце і Хрыста ў нас. Няхай Марыя, якая валадарыць з гэтага месца, падтрымліввае кожнага з нас, каб мы былі верныя пакліканню да святасці, якое распачалося ў час святога Хросту. Няхай Бог дапамагае! |
Адноўлена 08.09.2010 13:34 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.