Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мала захапляцца Марыяй — трэба ўглядацца ў яе і наследаваць
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
22.08.2010 16:12
22 жніўня 2010 г. іерархі з Беларусі і іншых краін, а таксама шматлікія вернікі сабраліся ў Браславе ва ўспамін першай гадавіны каранацыі цудоўнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. На гэты дзень прыпала таксама заканчэнне святкавання 10-годдзя ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі.

Святая Імша ў 11 гадзін стала кульмінацыйнай падзеяй свята. Узначаліў літургію Мітрапаліт Львоўскі арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі. Канцэлебравалі святую Імшу біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін,  першы Сакратар Апостальскай Нунцыятуры кс. прэлат Крыспін Дубель, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек, дапаможны біскуп Гнезненскай дыяцэзіі Войцех Поляк, дапаможны біскуп Адзеска-Сімферопальскай дыяцэзіі Пётр Мальчук, Ардынарый дыяцэзіі Святога Юзафа ў Іркуцку біскуп Кірыл Клімовіч, біскуп Антоні Коша з Малдовы і шматлікія святары з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы.

Гамілію прамовіў дапаможны біскуп Адзеска-Сімферопальскай дыяцэзіі Пётр Мальчук. «Прапаведваючы слова Божае, я адчуваю, што на мне ляжыць вялікая адказнасць — намаляваць у сэрцы кожнага з вас абраз самай прыгожай жанчыны ў свеце — гэтай простай іерусалімскай жанчыны Марыі, Маці Бога», — падзяліўся сваімі думкамі з прысутнымі біскуп. «Узіраючыся ў твар Найсвяцейшай Багародзіцы, мала толькі захапляцца ёю, трэба знаходзіць рысы Яе характару і наследаваць іх у сваім жыцці», — працягваў іерарх.

Біскуп Мальчук вылучыў тры асноўныя адметнасці, якія робяць Марыю добрым прыкладам для кожнага верніка. Перш за ўсё, святая Багародзіца — гэта жанчына, якая ўмее слухаць не толькі нашыя малітвы, але і перажыванні, схаваныя ў глыбінях чалавечых сэрцаў. Яна прадстаўляе свайму Сыну нашы малітвы і просьбы, і мы атрымліваем ласкі, якія яна для нас выпрасіла ў Стварыцеля. Больш таго, Марыя ўслухоўваецца ў голас Божы. І мы, беручы з Яе прыклад, павінны навучыцца слухаць. Марыя кажа нам, што адзіны моцны голас, які гучыць у жыцці,— гэта голас Божы, які, як і тысячы гадоў таму, гучыць нязменна, абвяшчаючы дзесяць Божых запаведзяў і дзве запаведзі любові. «Гэта адзіны голас, які нас вызваляе, напаўняе сэнсам жыццё і вядзе да жыцця вечнага», — дадаў іерарх.

Трэба вучыцца ў Марыі маліцца. «Паглядзі, як ты молішся, — менавіта так ты і любіш Пана Бога», — падкрэсліў біскуп Мальчук.

У працяг сваіх думак іерарх адзначыў: «Марыя — гэта жанчына, якая не толькі слухае, не толькі моліцца, але яшчэ і ахвяруе: яна ўмее знаходзіць сілы, каб служыць іншым». Па словах біскупа, «гэта нармальнае развіццё жыцця — слухаць, маліцца і ахвяраваць».

«У гэтую вялікую ўрачыстасць хочацца, каб кожны вярнуўся дадому з гэтым вобразам у сэрцы, з вобразам Маці Божай Валадаркі Азёраў. Ёю будуць захапляцца ўсе пакаленні. Але мала захапляцца. Трэба ўглядацца і наследаваць. Таму што карону, якую атрымала Марыя, Пан Бог абяцаў кожнаму. Кожны, хто пойдзе за Марыяй, будзе прымаць удзел у хвале Найсвяцейшай Багародзіцы», — завяршыў разважанні біскуп Пётр Мальчук.

Пасля гаміліі адбылося ўдзяленне сакрамэнту канфірмацыі маладым вернікам, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку да гэтага адказнага кроку ў жыцці хрысціяніна. У наступныя хвіліны сужэнцы, прысутныя на святой Імшы, аднавілі абяцанні, дадзеныя адно аднаму перад алтаром ў дзень шлюбу.

На заканчэнне біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, а таксама пробашч парафіі Найсвяцейшай Марыі Панны ў Браславе кс. Лешэк Вітвіцкі SDS падзякавалі ўсім, хто прычыніўся да арганізацыі гэтых ўрачыстасцяў, і запрасілі прыняць удзел у іх у наступным годзе. Пасля гэтага Мітрапаліт Львоўскі арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі ўдзяліў благаслаўленне ўсім удзельнікам літургіі.
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў