Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на ІІ Каталіцка-праваслаўным форуме ў Грэцыі |
ІІ Каталіцка-праваслаўны форум сёлета сабраўся на Родасе (Грэцыя). З 18 па 22 кастрычніка яго ўдзельнікі будуць разважаць на тэму «Адносіны Касцёл-дзяржава: тэалагічныя і гістарычныя перспектывы». Каталіцкі Касцёл у Беларусі на форуме прадстаўляе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які сёння выступіў на ім з дакладам. рКасцёл і дзяржаваТэма форуму: «Адносіны Касцёл-дзяржава»: тэалагічныя і гістарычныя перспектывы
Прысутнасць хрысціянства ў свеце само па сабе ставіць праблему яго адносінаў з грамадствам і дзяржавай. Касцёл, як богачалавечы арганізм, пакліканы будаваць адносіны з грамадствам і дзяржавай такім чынам, каб умацоўваць прынцыпы любові і справядлівасці на зямлі, а таксама весці людзей да Валадарства Нябеснага. Касцёл зацвярджае прынцыпы Валадарства Нябеснага на зямлі, асвячае веруючых, кіруе імі і вядзе да жыцця вечнага. Дзяржава паклікана налад-жваць жыццё людзей, для чаго яна выкарыстоўвае інстытуты ўлады, ідэалогію, а таксама матэрыяльныя рэсурсы. Касцёл абвяшчае заўсёды нязменныя і актуальныя маральныя прынцыпы і ставіць перад сабою глабальную мэту — збаўленне чалавека. Пры гэтым ён улічвае канкрэтную сітуацыю, у якой жыве чалавек, чытае знакі часу і адказвае на яго выклікі. Дзяржава ж, як правіла, зыходзіць з канкрэтнай сітуацыі і рэальных магчымасцяў, у выніку чаго часцей за ўсё прымаецца праграма-мінімум, якая адказвае на стан бягучых спраў. Аднак пры гэтым нельга сцвярджаць, што дзяржава не імкнецца да вырашэння глабальных задач. Прыкладам можа служыць Другі Ватыканскі Сабор. Менавіта ён сваёй галоўнай задачай вызначыў абнаўленне рэлігійнага жыцця з улікам патрабаванняў часу і захавання нязменных маральных прынцыпаў, што цудоўна выражаецца італьянскім словам «aggiornamento». Прыкладам мо-гуць стаць таксама і рашэнні Юбілейнага Архіерэйскага Сабору Рускай Праваслаўнай Царквы 2000 г., якія вызначылі яе задачы ў святле патрабаванняў часу, а таксама прынялі асновы яе сацыяльнай дактрыны. Словы «дзяржава» і «палітыка» паходзяць ад грэчаскага «polis», што азна-чае ўменне і здольнасць кіраваць грамадствам. Калі дзяржава існуе для ча-лавека, то тым больш рэлігія і Касцёл, задача якіх — весці чалавека да Бо-га і дапамагчы яму збавіцца, таксама існуюць дзеля дабра чалавека. Таму агульным і зыходным пунктам для разгляду адносін паміж Касцёлам і дзяржавай з’яўляецца чалавек і яго дабро.
На сённяшні час аўтаномія Касцёла і дзяржавы ў большасці краін свету ўспрымаецца як агульнапрынятая норма. Словы Езуса Хрыста: «Цэзарава цэзару, а Божае — Богу» (Мц 22, 21) сталі асновай вучэння Касцёла аб аўтаноміі рэлігіі і палітыкі, Касцёла і дзяржавы. Вучэнне Хрыста таксама мела маральна-рэлігійны, духоўны, а не палітычна-зямны характар. Гісторыя, аднак, ведае шмат прыкладаў саюзу алтара і трону, як на Захад-зе, так і на Усходзе, і толькі Вялікая французская рэвалюцыя (1789–1799 гг.) дапамагла ўсвядоміць наспелую неабходнасць аддзялення Касцёла ад дзяржавы і рэлігійнай дзейнасці ад палітычнай актыўнасці. Тут варта ўзгадаць і пра фармальнае аддзяленне Касцёла ад дзяржавы, пры фактычным яго падпарадкаванні ёй, пра што сведчыць яго нядаўні стан у краінах былога камуністычнага блоку. Нягледзячы на дэкларыраванне аддзялення Касцёла ад дзяржавы, апошняя груба ўмешвалася ў яго дзей-насць. На сучасным этапе адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавамі рэ-гулююцца шляхам канкардатаў або спецыяльных пагадненняў. Касцёл павінен прыўносіць у грамадства евангельскі дух, каб свецкая дзяржава была ўзбагачана хрысціянскімі каштоўнасцямі. У выніку працэсаў глабалізацыі і міграцыі ў свеце з’яўляецца ўсё больш поліканфесійных згуртаванняў, што патрабуе новых рашэнняў у галіне адносінаў паміж дзяржавай і Касцёлам. Гэтыя ідэі знайшлі свой адбітак у дакументах Другога Ватыканскага Са-бору і паслясаборным навучанні Каталіцкага Касцёла. Так, у Пастырскай канстытуцыі пра Касцёл у сучасным свеце «Gaudium et spes», у Катэхізісе Каталіцкага Касцёла і Кампендыі яго сацыяльнага вучэння мы чытаем, што ў сваёй сферы дзейнасці палітычнае згуртаванне і Касцёл аўтаномныя і незалежныя адно ад аднаго, і сам Касцёл не змешваецца з палітычным згуртаваннем і не звязаны ні з якой палітычнай сілай (пар. GS 76; КСУЦ 50; ККЦ 2245). Падобнаю з’яўляецца пазіцыя і іншых хрысціянскіх канфесій. Так, у Асновах сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы падкрэсліваецца, што «Царква не павінна браць на сябе функцыі, якія належаць дзяржаве» (ОСКРПЦ, III, 3). «Царква і дзяржава не павінны ні злівацца ў адно, ні замяняць адно аднаго», — чытаем у Сацыяльнай пазіцыі пратэстанцкіх Цэркваў Расіі (СППЦР 4). Гэта не што іншае, як відавочная дэпалітызацыя Касцёла. Усё гэта, аднак, не азначае ўзаемнага ізалявання Касцёла ад дзяржавы, та-му што яны, хоць і па-рознаму, але служаць асабістаму і сацыяльнаму пакліканню адных і тых жа людзей (пар. GS 76; КСУЦ 425) дзеля іх дабра. Агульнае дабро людзей якраз і з’яўляецца платформай для супрацоўніцтва Касцёла і дзяржавы. Касцёл не патрабуе сабе якіх-небудзь прывілеяў, але толькі прызнання і неабходных для яго прысутнасці і дзейнасці ў грамад-стве правоў. Таму Дэкларацыя Другога Ватыканскага Сабору аб рэлігійнай свабодзе «Dignitatis humanae» падкрэслівае, што «грамадзянская ўлада павінна ўзяць на сябе дзейсную абарону рэлігійнай свабоды ўсіх грамадзянаў справядлівымі законамі і іншымі падыходзячымі сродкамі» (DH 6). Прызнаючы аўтаномію дзяржавы, Касцёл пакідае за сабою права на ма-ральную ацэнку яго дзейнасці, у тым ліку і палітычнай, калі гэтага патра-буюць правы асобы і збаўленне душ, прымяняючы сродкі, адпаведныя Евангеллю і дабру ўсіх, у залежнасці ад патрабаванняў часу і акалічнасцяў (ср. GS 76; КСУЦ 426). Папа Бэнэдыкт XVI у энцыкліцы «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе») падкрэслівае, што Касцёл, не ўмешваючыся ў кіраванне дзяржавай, павінен выконваць місію праўды ў адносінах да грамадства (пар. CV 9). У гэтым праяўляецца прафетычная роля Касцёла. Паводле сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла, хрысціяне могуць і павінны займацца палітычнай дзейнасцю з мэтай хрысціянскага сведчання і праяўлення маральных каштоўнасцяў у кіраванні грамадствам (пар. КСУЦ 543. 565–574). У той жа час духоўныя кіраўнікі павінны пазбягаць палітычнай залежнасці, каб гарантаваць сабе незалежнае, поўнае і вера-годнае прапаведаванне праўды (пар. GS 76). Гісторыя пакінула нам яркія прыклады такога служэння народу Божаму ў складанай палітычнай сітуацыі, — гэта вялебны Сяргей Радонежскі, св. Томас Мор, Патрыярх Ціхан, Мітрапаліт Веніямін, арцыбіскуп Рамэра і інш. Кодэкс Кананічнага Права Каталіцкага Касцёла забараняе духоўным асо-бам займацца палітычнай дзейнасцю, за выключэннем здарэнняў, калі, па-водле меркавання кампетэнтнай касцёльнай улады, гэтага патрабуе абаро-на правоў Касцёла або развіццё грамадскага дабра (пар. Кан. 287, пар. 2). У тым жа духу яшчэ ў 1993 г. была прынята пастанова Святога Сіноду Рускай Праваслаўнай Царквы, якая прадпісала святарам устрымлівацца ад удзелу ў выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты ў органы прадстаўнічай улады (пар. ЖМП, с. 40).
Паміж сцвярджэннем Хрыста «цэзарава цэзару, а Божае — Богу» і разгля-даемай праблемай «Касцёл і дзяржава» існуе багатая гісторыя як супрацоўніцтва і ўзаемапавагі паміж Касцёлам і дзяржавай, так і трагічных падзеяў і канфліктаў. На сучасным этапе свайго развіцця пазіцыя Каталіцкага Касцёла і яго вернікаў наступная: 1. Касцёл у сваёй рэлігійнай місіі не атаясамліваецца і не звязваецца ні з якой канкрэтнай эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай сістэмай або фор-май культуры (пар. GS 42; КСУЦ 50). Ён прызнае аўтаномію эканамічнай і палітычнай рэальнасці з яе спецыфічнымі законамі, якія павінны падпарадкоўвацца маральнаму закону, што ўстанавіў сам Стварыцель (пар. КСУЦ 45–46. 350. 425. 571). 2. Гэтая аўтаномія не азначае аддзялення Касцёла і хрысціяніна ад «зям-ной цывілізацыі», але вызначае іх месца і ролю ў жыцці грамадства. Пры гэтым адносіны Касцёла з грамадствам і дзяржавай уяўляюцца наступным чынам (пар. LE 1): — Касцёл павінен ацэньваць іх дзейнасць адносна адпаведнасці Евангел-лю і правам чалавека; прапаноўваць асноўныя прынцыпы сацыяльнага ла-ду; ажыццяўляць ідэі справядлівага грамадства; у адпаведнасці з патрабаваннямі і знакамі часу развіваць сацыяльную дактрыну і натхняць вернікаў на выкананне іх абавязкаў у грамадстве ў адпаведнасці з маральнымі прынцыпамі; — пры наяўнасці плюралізму меркаванняў хрысціяне-вернікі не могуць выкарыстоўваць аўтарытэт Касцёла дзеля падтрымкі пэўнай пазіцыі, бо выражаюць толькі сваю пазіцыю як грамадзяне, якія кіруюцца хрысціянскім сумленнем (пар. GS 76); — у сучасным плюралістычным і адкрытым грамадстве, дзе, як правіла, не існуе адзінай духоўнай сілы і сістэмы каштоўнасцяў, якія яго аб’ядноўваюць, неабходна супрацоўніцтва паміж рознымі пазітыўнымі сіламі (пар. GS 75–76; SRS 26; CA 35; ККЦ 1882; КСУЦ 189), што асабліва важна на сучасным этапе развіцця сусветнага згуртавання, пра што красамоўна сведчыць адданне забыццю хрысціянскіх каштоўнасцяў у Еўрасаюзе, які будуецца не столькі на рэлігійных каштоўнасцях, колькі на палітычным і эканамічным прагматызме, які выкарыстоўвае ідэі ліберальна-гуманістычнага светабачання; — выклікі сучаснасці схіляюць да неабходнасці агульнай пазіцыі розных Цэркваў і абшчын, чаму можа спрыяць дыялог з іншымі хрысціянскімі канфесіямі і рэлігіямі; — задача абвяшчэння Божага Валадарства, якая стаіць перад секулярным светам, павінна таксама праяўляцца праз служэнне Касцёла і апостальства вернікаў (пар. АА 16–22; КСУЦ 543).
Праведзены аналіз касцёльнага сацыяльнага вучэння яскрава вызначае аўтаномію Касцёла і дзяржавы, якія, хоць і па-рознаму, але служаць асабістаму і сацыяльнаму дабру адных і тых жа людзей. Хрысціянства, аб-вяшчаючы іншы свет, неабыякава для зямнога свету, поўнага палітычнай актыўнасці, у якой хрысціянін, як грамадзянін, мае права і абавязак пры-маць удзел, каб, уносячы ў яе хрысціянскія каштоўнасці, спрыяць адухаўленню свету і пабудове больш справядлівага грамадства. Дзякую за ўвагу.
|
Адноўлена 19.10.2010 17:41 |