Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч пра каталіцка-праваслаўны форум у Лісабоне: нашыя адносіны выходзяць на якасна новы этап
Душпастырства
08.06.2012 15:35

У духоўнай семінарыі Маці Божай Фацімскай у Лісабоне (Патругалія) завяршыўся III Каталіцка-праваслаўны форум, які праходзіў 5–8 чэрвеня і ў якім прымаў удзел Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Удзельнікі сустрэчы разважалі на тэму «Эканамічны крызіс і беднасць: выклікі для Еўропы».

«Каталіцкі і праваслаўны бакі прадставілі сваё бачанне праблемы. Знамянальна, што яны вельмі падобныя. Гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, што як Каталіцкі Касцёл, так і Праваслаўныя Цэрквы Еўропы падыходзяць да сацыяльных праблем, зыходзячы з таго ж самага навучання Евангелля. Ужо гэта можна залічыць да дасягненняў на нялёгкім шляху дыялогу паміж нашымі Цэрквамі», — падзяліўся сваімі разважаннямі адносна вынікаў форуму арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Праблема крызісу і беднасці ў Еўропе разглядалася ў трох аспектах: секулярызацыі, глабалізацыі і духоўнага абяднення сучаснага чалавека. Як адзначыў арцыпастыр, абодва бакі сцвердзілі, што нашыя Цэрквы не могуць даць рэцэпту на выйсце з глыбокага крызісу, бо гэта не іх мэта. Аднак яны могуць і павінны шукаць яго маральныя прычыны. У сувязі з гэтым удзельнікі форуму сцвярджаюць, што прычыны крызісу неабходна шукаць не толькі ў неадпаведным вядзенні эканомікі, але ў духоўным і антрапалагічным крызісе, які існуе ў сучасным свеце.

Секулярызм ужо прывёў і далей вядзе да таго, што чалавек адмаўляецца ад Бога і самога сябе ставіць на яго месца. Глабалізацыя, як незваротны працэс, хоць і вядзе да збліжэння людзей, аднак без захоўвання маральных прынцыпаў не чыніць іх братамі і сёстрамі. Як вынік гэтага — у свеце ўсё больш і больш развіваецца эгаізм і геданізм. Разам з матэрыяльнай беднасцю ў Еўропе існуе і духоўная.

Таму, адказваючы на выклік экамічнага крызісу і беднасці ў Еўропе, недастаткова толькі шукаць новых эканамічных мадэляў дзейнасці, але неабходна змяніць стыль жыцця чалавека, каб эканоміку будаваць на маральных прынцыпах, каб аказваць салідарнасць з беднымі, каб ім дапамагаць матэрыяльна і каб даць магчымасць для развіцця іх асобы, як Божых стварэнняў.

Як паведаміў Мітрапаліт, які прымаў удзел ужо ў трэцім Каталіцка-праваслаўным форуме, «ніколі праваслаўны і каталіцкі бакі не былі настолькі салідарнымі ў падыходзе да праблемы. Гэта нагадвае пра тое, што нашыя адносіны выходзяць на якасна новы этап свайго развіцця».

Удзельнікі форуму прынялі адпаведны зварот да людзей добрай волі. Яны таксама ўдзельнічалі ў экуменічнай малітве і ва ўрачыстасці Божага Цела ў лісабонскай катэдры.

Наступны форум павінен адбыцца ў краіне з праваслаўнай большасцю. І месцам правядзення быў абраны Мінск — сталіца Беларусі. Афіцыйнае запрашэнне для правядзення форуму скіраваў праваслаўны бок, а менавіта Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Але, як адзначыў Мітрапаліт Кандрусевіч, на Каталіцкім Касцёле ў нашай краіне таксама ляжыць вялікая адказнасць за падрыхтоўку і правядзенне форуму.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Душпастырства

14.03 14:25Айцец Арыюш Малыска OFM Cap прызначаны душпастырам беларускіх католікаў у Вільнюсе
02.12 07:00Святар благаслаўлення: успаміны пра кс. Рышарда Юніка ў гадавіну яго смерці
17.08 16:19Увага для міністрантаў: рэкалекцыі ў Лебедзеве адменены
11.08 17:13Моладзь мінскай парафіі Божага Цела наведала касцёлы і гістарычныя мясціны Берасцейшчыны
11.08 14:46«Заўсёды за ўсё дзякаваць Богу»: у Гродне дзякавалі за пілігрымку «Гродна – Рось»
06.06 18:47Назаўсёды ў нашых сэрцах: развітваемся з цудоўным святаром – кс. Янам Занеўскім
23.03 10:47Айцы піяры абвясцілі вынікі конкурсу на найлепшы відэаролік
01.03 09:021 сакавіка — 55-я гадавіна смерці кс. Віктара Шутовіча — беларускага святара і публіцыста
01.03 08:59Выратаваць ад забыцця: да 15-годдзя смерці кс. прэлата Юзафа Грасевіча
17.02 10:20Кароткая гісторыя кс. Станіслава Шчэмірскага ў 65-годдзе яго смерці