Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у ІІ Каталіцка-праваслаўным форуме на Родасе |
19.10.2010 17:52 |
Даклад беларускі іерарх прысвяціў тэме форуму і прааналізаваў адносіны Касцёл-дзяржава. «Прысутнасць хрысціянства ў свеце само па сабе ставіць праблему яго адносінаў з грамадствам і дзяржавай. Касцёл, як богачалавечы арганізм, пакліканы будаваць адносіны з грамадствам і дзяржавай такім чынам, каб умацоўваць прынцыпы любові і справядлівасці на зямлі, а таксама весці людзей да Валадарства Нябеснага», — адзначыў на пачатку свайго выступлення арцыбіскуп Кандрусевіч. Як нагадаў беларускі арцыпастыр, «Касцёл зацвярджае прынцыпы Валадарства Нябеснага на зямлі, асвячае веруючых, кіруе імі і вядзе да жыцця вечнага». «Дзяржава, — дадаў іерарх, — паклікана наладжваць жыццё людзей, для чаго яна выкарыстоўвае інстытуты ўлады, ідэалогію, а таксама матэрыяльныя рэсурсы». |